Мінны загараджальнік
Мі́нны загараджа́льнік (мінзаг) — спецыялізаваны ваенны карабель прызначаны для пастаноўкі мінных загарод. Да мінных загараджальнікаў адносяць розныя караблі — ад невялікіх прыбярэжных да вялікіх хуткаходных караблёў, пабудаваных у карпусах эсмінцаў. Водазмяшчэнне надводных мінных загараджальнікаў дасягае 6000 тон.
Мінныя загараджальнікі прызначаюцца для пастаноўкі мінных загарод пераважна ў сваіх водах.
Акрамя магчымасці ўстаноўкі мін мінзагі аснашчаны ўзбраеннем для самаабароны. Артылерыйскае ўзбраенне загараджальнікаў разлічана на магчымасць адбіцця нападаў эсмінцаў, катараў і самалетаў.
Таксама ў якасці мінзагаў могуць выкарыстоўвацца і падводныя лодкі. Пры гэтым пастаноўка мін можа ажыццяўляцца як у надводным, так і ў падводным становішчы, а ў сілу высокай скрытнасці падводных лодак эфектыўным з’яўляецца выстаўленне так званых «наступальных мінных загарод» — у тэрытарыяльных водах праціўніка і на ажыўленых шляхах руху варожых судоў і караблеў.
- Мінны загараджальнік «Амур» — самы эфектыўны ў руска-японскай вайне карабель рускага флоту.
- Падводная лодка «Краб» — першы ў свеце падводны мінзаг, 1912 года пабудовы.
- Мінны загараджальнік «Урал» — другі па велічыні мінны загараджальнік Балтфлота перыяду Другой сусветнай Вайны. Пабудаваны ў Ленінградзе ў 1928 годзе.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Падводны мінны загараджальнік — падводная лодка, падводная лодка, асноўным прызначэннем якой з’яўляецца ўстаноўка марскіх мін.
- Мінаўкладчык — наземная машына для ўстаноўкі мінных палеў.